5 сакавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў абавяжуць вывешваць афіцыйныя сцягі на дамах

176
Беларусаў абавяжуць вывешваць афіцыйныя сцягі на дамах
Міхаіл Мясніковіч

Вывешванне афіцыйнага сцяга на прыватным домаўладанні ў дні дзяржаўных святаў могуць зрабіць абавязковым.

Такое меркаванне выказаў член сталай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура, піша БелТА.

Неабходна падтрымліваць жаданне грамадзян вывешваць дзяржсцягі на прыватных домаўладаннях у святы. Пра гэта заявіў старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч падчас абмеркавання паправак у закон «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь». «Трэба падтрымліваць такі рух», - сказаў чыноўнік. Ён адзначыў, што гэта трэба рабіць і губернатарам.

Пры гэтым член сталай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура падняў пытанне аб тым, што вывешванне дзяржаўнага сцяга на прыватным домаўладанні ў дні дзяржаўных святаў можна б зрабіць і абавязковым.

Закон дае права вывешваць беларускі сцяг на прыватным доме не толькі на дзяржаўныя, але і на сямейныя святы.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках