Гарэлачныя заводы загоняць у холдынг
15- 17.07.2015, 18:53
- 19,133

Беларускія ўлады наважылі зліць прадпрыемствы для вырабу алкаголю пад адзін дах - у холдынг пад кантролем Менскага лікёра-гарэлачнага завода «Мінск-Крышталь».
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары да ўказа №326 ад 17 ліпеня.
«Стварэнне холдынгу будзе спрыяць аптымізацыі асартыменту прадукаваных у краіне алкагольных напояў, падвышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай алкагольнай прадукцыі», - гаворыцца ў дакуменце.
У склад холдынгу, акрамя самога «Мінск-Крышталя», будуць уключаныя Берасцейскі лікёра-гарэлачны завод, Віцебскі лікёра-гарэлачны завод, Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Мазырскі спіртагарэлачны завод і Харчовы камбінат «Весялова».