18 лiстапада 2026, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Porsche прыдумала аўтамабіль, які амаль не трэба рамантаваць

Porsche прыдумала аўтамабіль, які амаль не трэба рамантаваць
Фота: Porsche

Серыяйная вытворчасць FLA так і не пачалася.

Кампанія Porsche нагадала пра незвычайны канцэпт-кар FLA, прадстаўлены ў 1973 годзе. Аўтамабіль распрацоўвалі не дзеля хуткасці або спартыўных характарыстык, а з разлікам на 20 гадоў эксплуатацыі і прабег не менш як 300 тысяч кіламетраў — прыкладна ўдвая больш, чым тады служыла звычайная машына, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Праект Forschungsprojekt Langzeitauto (FLA) з’явіўся пасля публікацыі даклада Рымскага клуба «Межы росту» ў 1972 годзе. Даследчыкі папярэджвалі пра знясіленне прыродных рэсурсаў, і нямецкае Міністэрства даследаванняў і тэхналогій даручыла Porsche вывучыць, як скараціць расход сыравіны дзякуючы павелічэнню тэрміну службы аўтамабіляў.

Канцэпт аснасцілі трывалым кузавам з выкарыстаннем алюмінію і нержавеючай сталі, абаронай ад бакавых удараў і антыкаразійным пакрыццём. Інжынеры прадугледзелі нават устойлівае да драпін шкло, неабслугоўвальны акумулятар і спрошчаную электраправодку, каб палегчыць будучы рамонт.

Пад капотам знаходзіўся 2,5-літровы апазітны рухавік паветранага астуджэння магутнасцю ўсяго 74 к.с. Яго спалучалі з трохступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. Невысокую магутнасць выбралі наўмысна, каб зменшыць нагрузку на механізмы і павялічыць іх рэсурс.

Серыяйная вытворчасць FLA так і не пачалася, але такі аўтамабіль каштаваў бы прыблізна на 30% даражэй за звычайны. Аднак адна з распрацовак праекта прыжылася. З 1975 года Porsche пачала выкарыстоўваць гарачае ацынкаванне кузаўных панэляў мадэлі 911 для абароны ад карозіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲