14 чэрвеня 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Васьковіч: У зняволенні я адчуваў моцную падтрымку

1
Яўген Васьковіч: У зняволенні я адчуваў моцную падтрымку
Алесь Бяляцкі, Яўген Васьковіч, Павел Севярынец

Пасля выхаду на волю былы палітвязень сустрэўся з праваабаронцамі.

Падчас размовы Яўген распавёў пра тое, што найбольш цяжкім падчас зняволення для яго стаў псіхалагічны ціск, піша ПЦ "Вясна".

"Самы моцны ціск - псіхалагічны. Зараз адміністрацыя імкнецца наогул не прымаць такіх радыкальных дзеянняў, як збіццё або пашкоджанне здароўя. Яны ціснуць на чалавека псіхалагічна, ствараюць пэўныя абставіны", - распавёў Яўген Васьковіч.

Перажыць цяжкія часы вязню дапамагалі шматлікія лісты і паштоўкі, якія дасылалі грамадскія актывісты, праваабаронцы, сябры і неабыякавыя да яго лёсу людзі.

"Мне было вельмі прыемна атрымліваць лісты, паштоўкі з віншаваннямі. Гэта напраўду была падтрымка і асабліва я яе адчуваў на зайздрасці іншых асуджаных, калі мне ў святы прыносілі шмат віншаванняў. І ў звычайныя дні было шмат лістоў у адрозненне ад астатніх, асабліва гэта адчувалася ў камернай сістэме", - адзначыў былы палітвязень.

Нагадаем, журналіст, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Яўген Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 года. 18 траўня 2011 ён быў асуджаны за спробу падпалу ўночы 17 кастрычніцкай 2010 года будынка Бабруйскага КДБ - паводле ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасці ў асабліва значнай суме) - да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пастановай суда ад 12 кастрычніка 2011 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Васьковіч быў пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12. кастрычніка 2014 годаяго зноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве. 22 жніўня 2015 года ён быў памілаваны разам з іншымі беларускімі палітвязнямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках