20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Байкот «выбараў» будзе адказам на чаканні беларускага грамадства

20
Вацлаў Арэшка: Байкот «выбараў» будзе адказам на чаканні беларускага грамадства
Вацлаў Арэшка

Такім чынам можна прымусіць уладу страціць раўнавагу.

На прэс-канферэнцыі лідараў беларускай апазіцыі 28 жніўня Мікалай Статкевіч назваў найбліжэйшыя «выбары» ўжо сфальсіфікаванымі ўладай і прапанаваў аб'яднацца на платформе патрабавання новых дэмакратычных выбараў.

Ацэнку гэтай стратэгіі ў інтэрв'ю сайту charter97.org даў культуролаг і сябра аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка.

- Як вы можаце пракаментаваць агучаную Мікалаем Статкевічам і іншымі лідарамі апазіцыі ініцыятыву непрызнання найбліжэйшых «выбараў» і патрабавання новых?

- У мяне некалькі дваістае стаўленне да агучанага намеру патрабаваць новых, дэмакратычных выбараў. Патрабаваць новых выбараў можна толькі маючы за сабой пазіцыю сілы. На гэты момант апазіцыя, на жаль, не знаходзіцца ў такім становішчы.

На маю думку, аб'яднацца цяпер можна толькі пад лозунгам няўдзелу ў гэтых «выбарах», тлумачачы людзям, чаму трэба ігнараваць такія «выбары». Такім чынам можна прымусіць уладу страціць раўнавагу, а ўсякі ўдзел так ці інакш легітымізуе ўладу.

А вось калі стане відавочна, што людзі праігнаравалі «выбары» - тады ўжо можна выступаць з пазіцыі сілы і вылучаць наступныя патрабаванні, разлічваючы на большасць у грамадстве. Трэба паважаць пазіцыю грамадства. Адной з праблем апазіцыі часта было фармуляванне сваёй уласнай стратэгіі без уліку настрояў у грамадстве.

Байкот «выбараў» - гэта як раз і будзе адказам апазіцыі на чакання беларускага грамадства.

У той жа час, я вельмі паважаю Мікалая Статкевіча і вітаю ягонае жаданне ісці шляхам аб'яднання здаровых палітычных сілаў.

- Агулам патрабаванне новых выбараў было сфармуляванае як «задача максімум», на працяглую перспектыву. Найбліжэйшыя «выбары» ўдзельнікі канферэнцыі назвалі ўжо сфальсіфікаванымі і заклікалі да іх ігнаравання.

- Я цалкам з гэтым згодзен. Па-мойму, проста трэба было больш зразумела і выразна сфармуляваць пазіцыю ўдзельнікаў канферэнцыі па байкоту «выбараў» - так, каб нашы грамадзяне выразна разумелі, што мы ім прапануем. Гэта дазволіць апазіцыі больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць з грамадствам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках