26 красавiка 2024, Пятніца, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фалькоўскі, Буйніцкі і Шаранговіч - у спісе «праспектаў» на драфт НХЛ-2016

Фалькоўскі, Буйніцкі і Шаранговіч - у спісе «праспектаў» на драфт НХЛ-2016
ФОТА: VK.COM

Сёння ўночы Цэнтральнае скаўцкай бюро наймацнейшай лігі свету абнавіла рэйтынг «праспектаў» на драфт НХЛ-2016.

У ім знайшлося месца тром беларусам. Абаронца-грэнадзёр Сцяпан Фалькоўскі (1996) з «Атавы 67» (OHL) займае 79-е месца сярод хакеістаў, якія выступаюць у Паўночнай Амерыцы. Яшчэ не з'ехаў за акіян Дзмітрый Буйніцкі (1997), які размясціўся на 107-й пазіцыі сярод гульцоў з Еўропы. А юны форвард Ягор Шаранговіч (1998) з МХЛаўскага раўбіцкага «Дынама» замкнуў еўрапейскі спіс на 134-м радку, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, што ў мінулым годзе Фалькоўскі (44 месца) і Буйніцкі (104) ужо былі залічаныя ў рэйтынгу Старога Свету, аднак не былі задрафтаваныя.

Усе тры згаданыя беларусы выступалі за каманду на моладзевым чэмпіянаце свету-2016 у Хельсінкі. Фалькоўскі набраў 2 (1+1) балы пры паказчыку карыснасці -6. Буйніцкі адзначыўся двума галамі пры -8, Шаранговіч - адным пры -3. Прычым для Фалькоўскага і Буйніцкага гэта быў ужо другі ў кар'еры форум двадцацігадовых.

Узначальвае рэйтынг «праспектаў» сярод заакіянскіх гульцоў амерыканец Мэцью Ткачук (1997) - сын легендарнага НХЛаўца Кейта Ткачука, які абараняе колеры «Лондан Найтс» у OHL. Сярод хакеістаў з Еўропы лідуе таксама амерыканец Остан Мэтюз (1997), які выступае ў швайцарскай NLA за «Цюрых» і паводле ўсіх прагнозаў стане першым нумарам драфта-2016.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках