У другой па велічыні краіне Афрыкі — масавыя пратэсты супраць трэцяга тэрміну прэзідэнта
1- 16.09.2026, 11:44
- 1,722
Дэманстрацыі перараслі ў жорсткія сутыкненні з паліцыяй і вайскоўцамі.
Жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга выйшлі на пратэсты супраць трэцяга тэрміну прэзідэнта Тшысекедзі, паведамляе Al Jazeera.
Дэманстрацыі прайшлі ў сталіцы краіны Кіншасе, а таксама ў буйных гарадах Лубумбашы, Лікасі і Увіры. Яны сталі часткай агульнанацыянальнай акцыі, арганізаванай кааліцыяй «C64», сфармаванай апазіцыйнымі сіламі з мэтай сарваць спробу прэзідэнта Фелікса Тшысекедзі змяніць Канстытуцыю.
У многіх населеных пунктах пратэсты перараслі ў жорсткія сутыкненні з паліцыяй і вайскоўцамі.
Актывіст арганізацыі Justicia Тымоці Мбуя паведаміў пра каля 70 затрыманых у правінцыі Верхняй Катангe. Каардынатар Нацыянальнай камісіі па правах чалавека ў Верхняй Катангe Жозэф Конгола паведаміў, што ў Лубумбашы, а таксама ў гарадах Лікасі і Касумбалесе пратэстоўцаў разганялі паліцыянты ў суправаджэнні вайскоўцаў. Паводле яго слоў, значныя сілы паліцыі былі размешчаныя ва ўсіх месцах збору ўдзельнікаў акцый.

.jpg)
.jpg)
