Праваабаронцы: У Беларусі пачаўся новы этап вызвалення палітвязняў
4- 16.09.2026, 11:56
- 1,762
Некаторым сем’ям ужо паведамілі пра маючае адбыцца вызваленне іх блізкіх.
У Беларусі 16 верасня пачаўся чарговы этап вызвалення палітвязняў. Пра гэта піша «Вясна».
Паводле іх інфармацыі, увечары 15 верасня сваякам некаторых зняволеных пачалі тэлефанаваць і паведамляць, што ўжо раніцай 16 верасня яны змогуць прыехаць па сваіх блізкіх.
«Заўтра раніцай, 16 верасня, забіраць».
«Вам варта прыбыць».
Пра гэта таксама паведамляе праект «Зямля» Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДаВолі».
Аўтары праекта звяртаюць увагу, што пасля некалькіх гадоў зняволення сем’і атрымліваюць толькі некалькі службовых слоў, якія вызначаюць, калі яны, нарэшце, змогуць убачыць блізкага чалавека.
«Сістэма становіцца больш закрытай, але не менш рэпрэсіўнай. Людзей зрабілі закладнікамі рэжыму. Цяпер іх лёсы сталі валютай палітычнага таргу», — лічаць аўтары праекта.
Афіцыйнай інфармацыі пра колькасць людзей, якіх могуць вызваліць 16 верасня, і пра іх імёны пакуль няма.
Нагадаем, 15 верасня Джон Коул прыбыў у Мінск на перамовы з Лукашэнкам. Напярэдадні візіту ён знаходзіўся ў Вільні, дзе на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам абмяркоўвалася, у тым ліку, вызваленне беларускіх палітвязняў. Коул раней заяўляў, што разлічвае на новыя вызваленні прыкладна ў сярэдзіне верасня.