29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорд у беларускай літаратуры

Рэкорд у беларускай літаратуры
ФОТА З САЙТУ: BELSAT.EU

Новая кніга Кірыла Стаселькі "Marginalis" стала рэкорднай - як твор беларускай літаратуры з самай вялікай канцэнтрацыяй персанажаў.

Раман "Marginalis" выйдзе з друку толькі на пачатку лістапада, але ўжо быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры ў колькасці персанажаў. У рамане аб'ёмам 251 944 знакі сустракаецца іх як мінімум 136, паведамляе belaruspartisan.org.

Рэкорд афіцыйна быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса - праектам "Рэкорды Куфра".

Згодна з анонсам, Marginalis - насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за трыста год, паўтары сотні персанажаў і дзясятак краін. Сюжэт разгортваецца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі.

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" выйшла летась і была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, сярод іншага, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст "Гедройця".

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ у спецыяльнасці "Сацыялогія", у 2014 - магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З'яўляецца выпускніком Беларускага калегіюму, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання (Беларусь, Швэцыя).

На гэты момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з'яўляецца дырэктарам "Агенцтва інфармацыйных тэхналогій "Буцэфал", кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекту "Народны журналіст".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках