30 верасня 2022, Пятніца, 13:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пушчы дадзенае «зялёнае святло» на вынішчэнне зуброў

33
У Пушчы дадзенае «зялёнае святло» на вынішчэнне зуброў

Сімвал краіны гатовыя прадаць любому багатаму спонсару.

Найлепшым сезонам для палявання на жывёліну з'яўляецца канец студзеня і ўвесь люты, бо ў гэты час у зубра самая найлепшая поўсць. Аднак гэтаму ў аддзеле аховы жывёльнага і расліннага свету прыродаахоўнай установы не надаюць значэння, бо ў іх на першым месцы стаяць задачы выканання планаў дасланых зверху, піша realbrest.by.

«У Белавежскай пушчы паляванне дазволена не на чырвонакніжных зуброў, а на тых, якіх вывелі з Чырвонай кнігі. Такое вывядзенне дазволенае ўказам «самі ведаеце каго» ад 8 снежня 2005 г. №580», - распавядае начальнік аддзела зубрагадоўлі Нацыянальнага парка Аляксей Козырка.

«Пры кожным адстрэле зубра складаюцца акты выбракоўвання: адзін асобнік застаецца ў нас, а другі ў сямідзённы тэрмін адпраўляецца ў Мінпрыроды», - працягвае Аляксей.

З ягоных слоў можна «без праблем паглядзець акты, параўнаць зубра, на якога падалі заяўку, і зубра, якога адстралялі у выніку». Хоць у гэта верыцца з цяжкасцю. Зняўшы з зуброў статус недатыкальных, улады, якія ў нас ва ўсім разбіраюцца, далі і паляўнічым і браканьерам «зялёнае святло» на іх знішчэнне.

Якая цікавасць паляўнічаму забіваць зубра - не зразумела. Бо гэта не лось і не кабан, якіх трэба высочваць і заганяць. Зубры жывуць статкам, пасуцца на адным і тым жа месцы днямі, пераходзяць на новую пашу, і зноў там днямі пасуцца. Падышоў і стрэліў.

Паляванне на зуброў не дае вялікага прыбытку Нацыянальнаму парку, а ўяўная пагоня за імгненнай выгадай ўжо дае свой плён: сімвал краіны прадаецца любому багатаму спонсару.