26 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвярых менчукоў затрымалі за абмен тайландскіх батаў і кубінскіх песа

21
Чацвярых менчукоў затрымалі за абмен тайландскіх батаў і кубінскіх песа

Незвычайныя для Беларусі грашовыя купюры спрабавалі незаконна абмяняць чацвёра маладых людзей у Менску.

Усе яны былі затрыманыя супрацоўнікамі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі.

Менчукі збывалі тайландскія баты, дырхамы ААЭ, фларыны Аруба, кубінскія песа, індыйскія рупіі, эскуда Каба-вэрдэ, фунты стэрлінгаў каралеўскага банка Шатландыі. Двое маладых людзей калекцыянуюць грашовыя купюры, а яшчэ двое прывезлі іх з месцаў адпачынку, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

На менчукоў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Скупка, продаж, абмен замежнай валюты без спецыяльнага дазволу цягнуць адміністрацыйную адказнасць. Менчукам пагражае штраф сумаю да ста базавых велічынь з канфіскацыяй экзатычных купюр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках