18 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскаму прарочаць вяртанне ва ўладу

29
Сідорскаму прарочаць вяртанне ва ўладу
Сяргей Сідорскі

Сідорскі можа ўзначаліць адміністрацыю Лукашэнкі.

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі можа вярнуцца ў высокія ўладныя кабінеты. Пра гэта tut.by распавялі некалькі інфармаваных крыніц.

62-гадовы ўраджэнец Гомеля мае багаты досвед кіраўніцтва Гомельскім заводам радыётэхналагічнага абсталявання і мясцовым аблвыканкамам. У 2001 годзе пераехаў у Менск на працу ва ўрад. Займаў пасады намесніка (2001-2002) і першага намесніка (2002-2003) прэм'ер-міністра. Затым да 27 снежня 2010 года ўзначальваў Савет міністраў. Апошнія гады з'яўляецца міністрам прамысловасці і аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Даволі часта наведвае розныя буйныя мерапрыемствы ў Беларусі.

«Кажуць, адправілі ліст [у ЕЭК] аб адклiканні Сідорскага», - сказаў адзін з суразмоўцаў. Паводле ягонай інфармацыі, Сідорскаму прарочаць пасаду кіраўніка адміністрацыі правадыра.

«Так, ёсць такія размовы», - пацвердзіў інфармацыю аб магчымым вяртанні Сідорскага ў Менск знаёмы былога прэм'ера, але адмовіўся ад іншых каментароў.

«Давайце не прыспешваць падзеі. Бо чуткі пра гэтыя перыядычна ўзнікалі раней, але Сяргей Сяргеевіч заставаўся там, дзе ёсць цяпер», - дадаў ён.

Суразмоўцы адзначаюць, што другі тэрмін Сяргея Сідорскага ля стырна ўрада прыпаў на перыяд «лібералізацыі» і дыялогу Беларусі з Еўропай. Разам з тым у яго наладжаны добрыя кантакты з першымі асобамі Расеі. «Цяпер [афіцыйнаму Менску] як ніколі патрэбны чалавек з такім досведам», - мяркуюць крыніцы.

Варта сказаць, што аб магчымым адкліканні беларускіх спецыялістаў з ЕЭК Лукашэнка ківаў 20 верасня на сустрэчы з дзяржсакратаром «саюзнай дзяржавы» Грыгорыем Рапотам.

«Мы цяпер вельмі ўважліва аналізуем наш удзел, перш за ўсё, у Еўразійскім эканамічным саюзе. Калі так будзе прадаўжацца, навошта нам там трымаць сціжму чыноўнікаў? Там, па-мойму, ужо амаль тысяча ў так званым ўрадзе ў ЕАЭС. І які вынік? Навошта плаціць грошы на ўтрыманне ў Маскве высакакласных спецыялістаў? Мы найлепшых туды аддалі. Мы ім знойдзем працу тут, а тое, што там будуць прымацца пастановы, мы з імі пагодзімся, бо іх практычна няма. Мы парушаем ўсё, пра што дамовіліся», - казаў Лукашэнка, каментуючы нафтагазавую спрэчку Менска і Масквы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках