18 красавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Нацыянальныя акцыі будуць праходзіць у цэнтры сталіцы

7
Мікалай Статкевіч: Нацыянальныя акцыі будуць праходзіць у цэнтры сталіцы
Мікалай Статкевіч

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу стварыла агульнанацыянальны аргкамітэт для годнага святкавання Дня Волі ў 2017 годзе.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар беларускай апазіцыі, экс-палітвязень Мікалай Статкевіч.

«Мы абмеркавалі працяг грамадска-палітычнай кампаніі «Улада — народу» ў 2017 годзе. Геапалітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца, несучы пагрозы для дзяржавы і правоў грамадзян. Таму мы прынялі пастанову, што святкаванне наступнага Дня Волі павінна прайсці годна, у цэнтры сталіцы, каб прадэманстраваць волю і рашучасць патрыятычна настроеных грамадзян змагацца за сваю краіну, за свае правы», — сказаў ён.

БНК мае намер звярнуцца да розных арганізацыяў і партыяў узяць удзел у працы аргкамітэту. «Мы не збіраемся прыватызаваць свята. Але лічым, што ў сённяшніх умовах усё-такі святкаванне павінна паказваць нашу волю і рашучасць абараняць Беларусь. Таму акцыя павінна прайсці годна, у цэнтры Менска, а не ў месцах для выгулу сабак», — уважае Статкевіч.

«Мы гатовыя на роўных супрацоўнічаць з усімі, але пры захаванні гэтых умоў святкавання Дня Волі. Будзем намагаць на правядзенні акцыі менавіта ў такім фармаце, таму што пры сённяшніх пагрозах нельга святкаваць, хаваючыся па кутах», — дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках