Хлусня расійскага Генштаба разбілася аб Добраполле
- 24.10.2026, 19:46
Што адбываецца на самым гарачым кірунку фронту ва Украіне.
Пуціна кормяць дэзінфармацыяй, адсюль — яго неадэкватнае ўспрыманне таго, што адбываецца на фронце, зазначае украінскі ваенны аглядальнік Дзмітрый Снегіроў. Яскравы прыклад — сітуацыя з Добраполлем, ключавым пунктам на шляху са Славянска ў Краматорск. Пуцін лічыць яго захопленым, але насамрэч гэта вельмі далёка ад рэчаіснасці…
Звяртаю ўвагу, што Добраполле застаецца пад кантролем Сіл абароны Украіны. У той жа час усе заявы расійскага ваеннага камандавання пра захоп горада з’яўляюцца інфармацыйна-псіхалагічнымі аперацыямі праціўніка. Ідзецца пра тое, што камандуючы групоўкай войскаў «Цэнтр» акупацыйнай арміі Іванаеў свядома дэзінфармуе Пуціна, дакладваючы пра несапраўдныя поспехі, і ставіць перад падначаленымі нерэальныя задачы — любой цаной прадэманстраваць захоп украінскага горада.
Паводле слоў начальніка штаба батальёна брыгады «Бурэвой» Васіля Рыма, расійскія войскі ўжываюць тактыку «ўзяцця ў крэдыт» — калі на картах праціўніка з’яўляецца прасоўванне, якога ў рэчаіснасці няма, туды накіроўваюць штурмавыя групы, большасць з якіх не вяртаецца назад.
Паводле інфармацыі з месца падзей, расійскія войскі выйшлі на блізкія падступы да Добраполля з усходу, паўднёва-ўсходу і поўдня. У той жа час расіяне змаглі пранікнуць невялікімі штурмавымі групамі ў паўднёвую частку Добраполля, у прыватнасці, на тэрыторыю на поўдзень ад чыгункі, што падзяляе горад.
Акупанты актыўна пранікаюць і ў бліжэйшыя населеныя пункты. У прыватнасці, прысутнасць расійскай пяхоты фіксуецца ў раёне Чарнігаўкі, Вадзянскага, Навагрышына і Краснапольля.
Расіяне выкарыстоўваюць восеньскія туманы і пагаршэнне надвор’я для перамяшчэння пешшу і на лёгкай мататэхніцы. Асобныя групы, што пранікаюць у горад, аператыўна выяўляюцца з дапамогай дронаў і знішчаюцца Сіламі абароны.
Паводле інфармацыі байцоў брыгады «Люберці», палі вакол горада усеяны целамі акупантаў — толькі на асобных участках працягласцю ў некалькі сотняў метраў байцы налічваюць дзесяткі знішчаных штурмавікоў. Наступ каштуе ворагу надзвычай дорага.
На Шахоўскім участку суседні населены пункт Залаты Калодзеж у цяперашні час страчаны. Таксама фіксуецца пранікненне акупантаў у раёны паўночней ад яго — у раёне населеных пунктаў Мар’ёўка, Пятроўка, Наватроіцкае, што стварае дадатковы ціск на флангі ўкраінскай абароны.
Акупацыйныя войскі спрабуюць акружыць горад з поўдня і ўсходу, каб перарэзаць лагістычныя шляхі на Барвінкаве і выйсці да Славянска-Краматорскай агламерацыі з паўднёва-захаду.
Паводле інфармацыі былога прэс-сакратара Генштаба ЗСУ Уладзіслава Селязнёва, Добраполле з’яўляецца ключавым лагістычным хабам. Утрыманне гэтага кірунку Сіламі абароны блакуе расіянам прамы выхад да буйной Славянска-Краматорскай агламерацыі і абараняе камунікацыі ўкраінскіх падраздзяленняў на суседніх участках фронту.
Селязнёў падсумоўвае, што, хоць сітуацыя застаецца вельмі складанай з-за лікавай перавагі праціўніка, украінская армія ўтрымлівае ключавыя абарончыя рубяжы і не дазваляе акупантам здзейсніць імклівы прарыў.
Сілы абароны Украіны працягваюць утрымліваць пазіцыі і абараняць украінскую зямлю.