5 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Беларусы прадэманструюць сваю волю да свабоды

25
Мікалай Статкевіч: Беларусы прадэманструюць сваю волю да свабоды

Адзін з лідараў апазіцыі заклікаў беларусаў узяць удзел у акцыі 25 сакавіка ў Менску.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Мікалай Статкевіч і шэраг іншых лідараў апазіцыі заклікалі ўдзельнікаў акцыі сабрацца напярэдадні, а 17.00, ля помніка Янку Купалу.

У інтэрв'ю charter97.org адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч заявіў:

- Ніхто не падорыць нам свабоду і годнае жыццё. Нам давядзецца здабыць гэта самім, і мы павінны паказаць Беларусі, самім сабе і ўсяму свету, што ў Беларусі шмат людзей, якія не баяцца, якія гатовыя змагацца за свабоду.

Гэта вельмі важна: убачыць адзін аднаго, і адчуць плячо адзін аднаго. Вельмі важна, каб наша спалоханае грамадства ўбачыла людзей, якія не баяцца. Урэшце гэта наш абавязак, таму што Дзень Волі - гэта дата, калі беларусы пасля перыяду гiстарычнага бяспамяцтва, куды іх сілком загналі, упершыню ў найноўшай гісторыі заявілі свету пра тое, што яны існуюць як нацыя, яны хочуць быць свабоднымі.

Цяпер мы павінны паўтарыць гэтыя словы. Павінны аддаць даніну павагі гэтым людзям.

Але самае галоўнае мы павінны прадэманстраваць свету сваю волю да свабоды і Дзень Волі з'яўляецца найлепшай датай для гэтага.

Прыходзьце 25 сакавіка а 17-й гадзіне да помніка Янку Купалу ў Менску. Мы пройдзем калонай да кінатэатра «Кастрычнік». Гэта будзе свята: прыносьце з сабой нацыянальныя сцягі, элементы нацыянальнай сімволікі, бел-чырвона-белыя стужачкі.

Мы павінны сустрэць гэтую дату годна ў цэнтры горада, а не ў тых рэзервацыях куды нас спрабуе загнаць рэжым.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках