12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

55% брытанцаў хочуць вярнуцца ў ЕС

55% брытанцаў хочуць вярнуцца ў ЕС

А 73% хочуць больш цесных стасункаў з Еўрасаюзам, нават калі без фармальнага вяртання.

Праз дзесяць гадоў пасля рэферэндуму брытанцы ўсё настойлівей глядзяць на брэксіт з пытаннем: навошта мы ўвогуле гэта зрабілі?

Паводле апытання даследчай кампаніі YouGov, 57% лічаць рашэнне выйсці з ЕС памылкай, правільным яго па-ранейшаму называюць толькі 30%. За вяртанне ў Еўрасаюз выступаюць 55%. Нават сярод тых, хто галасаваў за Leave, амаль кожны чацвёрты цяпер лічыць свой выбар няправільным.

А цяпер з’явілася яшчэ адна дэталь. Прэм’ер-міністр Эндзі Бёрнэм упершыню ад імя брытанскага ўрада прама заявіў: Расія ўмешвалася ў рэферэндум 2016 года.

Пасля прыходу на Даўнінг-стрыт ён спецыяльна спытаў пра гэта брытанскія спецслужбы і, паводле яго слоў, атрымаў ясны адказ: «так, умяшанне было».

Яшчэ ў 2020 годзе парламенцкі камітэт па выведцы прыйшоў да высновы: брытанскі ўрад належным чынам не спрабаваў высветліць маштаб расійскага ўмяшання, хоць расійскія дзяржаўныя СМІ і сеткавыя аперацыі актыўна дзейнічалі вакол рэферэндуму.

Бёрнэм цяпер асобна папярэджвае Францыю і Германію: расійскія аперацыі ўплыву нікуды не зніклі. З канцлерам Фрыдрыхам Мерцам ён ужо абмяркоўваў расійскія сувязі AfD і дэзінфармацыйныя кампаніі ў нямецкай палітыцы.

Тым часам сама Вялікабрытанія зноў пачынае прыглядацца да ЕС. Апошні YouGov паказвае красамоўную лічбу: 73% брытанцаў хочуць больш цесных стасункаў з Еўрасаюзам, нават калі без фармальнага вяртання. Далей аддаляцца хочуць толькі 16%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲