7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька і Казлоў атрымалі SMS-позвы на «судовы канвеер»

6
Лябедзька і Казлоў атрымалі SMS-позвы на «судовы канвеер»
Анатоль Лябедзька
Фота: maxim mirovich

9 сакавіка пачынаюць судзіць за акцыю прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 22 лютага.

У Цэнтральны раённы суд Менска на сёння выкліканыя старшыня АГП Анатоль Лябедзька і актывіст партыі Мікалай Казлоў. У SMS-паведамленнях, якія яны атрымалі, сказана, што адбудзецца разгляд пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве, якое адбылося на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 лютага.

Гаворка ідзе пра другі мітынг у падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Падчас мітынгу міліцыянты не складалі пратаколаў, а абмежаваліся складаннем спісу найбольш актыўных удзельнікаў. У заяве АГП будучыя суды названыя «новым судовым канвеерам», паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы канстатуем, што нічога ў палітычным клімаце не мяняецца. Мы не лічым пераменамі тое, што, вобразна кажучы, раней цябе моцна білі два разы дубінкай, а цяпер - пяць, але напаўсілы. Мы назіраем тую ж самую сітуацыю з міліцэйскімі непраўдзівымі сведкамі, з суддзямі, у якіх загадзя ў кампутары напісана пастанова. Усё так, як было ўчора», - адзначыў у каментары Анатоль Лябедзька.

З Цэнтральнага суду SMS-позвы на разгляд пратаколаў за падзеі 22 лютага атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў. Суды над імі пройдуць 10 сакавіка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках