12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі зноў з’явіліся «бежанцы з Данбаса»

1
У Гомелі зноў з’явіліся «бежанцы з Данбаса»

Махлярская схема дзейнічае ўжо больш за 10 гадоў.

На пачатку кастрычніка 2026 года ў Гомелі зноў заўважылі групу людзей, якія прадстаўляліся бежанцамі з Украіны і прасілі дапамогі. Напрыклад, у Навабеліцкім раёне ў прыватным сектары людзі хадзілі па вуліцах і збіралі дапамогу. Пра гэта пішуць у гомельскіх чатах, заўважыў «Флагшток».

Паводле слоў відавочцаў, яны заяўлялі, што нібыта іх, больш за 300 чалавек, прывезлі цягніком з Горлаўкі і пакінулі жыць у вагонах у тупіку каля вакзала. Пры гэтым іх не кормяць, таму людзі прасілі дапамагчы, хто чым можа — ежай, адзеннем.

Многія верылі і давалі дапамогу і нават збіраліся арганізаваць маштабную акцыю па зборы рэчаў і прадуктаў.

Аднак з упэўненасцю можна сказаць, што да жыхароў Гомеля чапляліся не бежанцы, а махляры. Гэтай гісторыі ўжо 12 гадоў — яшчэ з 2014 года, пасля пачатку захопу Расіяй тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны, у Гомелі перыядычна з’яўляюцца такія «бежанцы» і распавядаюць адну і тую ж легенду. Напрыклад, пра гэта паведамлялі ў 2015 годзе.

Што да Горлаўкі, то гэты горад быў амаль адразу акупаваны Расіяй і дагэтуль застаецца пад яе кантролем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲