26 красавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем звыклых рэчаў, за якія ў Беларусі можна патрапіць на грошы

23
Сем звыклых рэчаў, за якія ў Беларусі можна патрапіць на грошы

Прыклады бяскрыўдных заняткаў, якія падатковыя ці іншыя кантралюючыя органы могуць расцаніць як дзейнасць, з якой неабходна плаціць падаткі і зборы.

Кожны дзень многія з нас парушаюць заканадаўства, але не з злачынных намераў, а выключна па той прычыне, што некаторыя забароны і абмежаванні альбо абсурдныя, альбо дрэнна суадносяцца з рэаліямі жыцця простых людзей.

У 2015 годзе ў эканамічныя суды паступіла 13,3 тыс. матэрыялаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, 43,2% ад усіх разгледжаных складае «незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць».

Naviny.by сабралі прыклады некалькіх цалкам бяскрыўдных заняткаў, якія, аднак, падатковыя ці іншыя кантралюючыя органы могуць расцаніць як прадпрымальніцкую дзейнасць або дзейнасць, з якой неабходна плаціць падаткі і зборы.

Падвозіць спадарожнікаў за грошы

Кіроўца не павінен браць грошы са спадарожнікаў, якіх падбірае на дарозе. Транспартная інспекцыя можа ўспрыняць гэта як незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

У такую сітуацыю нядаўна трапіў Іван Сапоненка, які вёз спадарожніка з пасёлка Свіслач у Менск. У сталіцы пасажыр выйшаў з машыны, пакінуўшы на заднім дыванку 25 тысяч, а кіроўцу тут жа «ўзяла» транспартная інспекцыя. Цяпер маладога чалавека судзяць.

Транспартнікі раяць кіроўцам наогул не падвозіць нікога, а калі вельмі хочацца, то вешаць на машыну таблічку з надпісам аб тым, што падвязуць бясплатна, альбо гучна папярэджваць пра гэта пасажыра і запісваць гэтае дзеянне на відэа.

Прадаваць у інтэрнэце новыя рэчы

У байнэце ёсць маса пляцовак, на якіх карыстальнікі могуць прадаваць і купляць былыя ва ўжытку ці новыя, але якія не падышлі рэчы. Да прыкладу, прывезлі вы з Польшчы красоўкі пляменніцы, а яны ёй аказаліся малыя, а потым яшчэ некалькі рэчаў, якія вам не падышлі. Дык вось, за спробу прадаць іх можна трапіць у няласку да падатковай інспекцыі.

З 2015 года ў перыядычным размяшчэнні рэкламных аб'яў у інтэрнэце ці газеце аб продажы новых рэчаў падатковыя органы могуць ўбачыць прыкметы прадпрымальніцкай дзейнасці.

дапамагаць знаёмым

Незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць могуць убачыць і ў дапамозе сваякам і знаёмым.

Так, у Маларыце летась двух мужчын абклалі падаткам за тое, што яны дапамагалі будаваць дом далёкім сваякам. Пры гэтым самі «будаўнікі» сцвярджалі, што грошы за працу не бралі, а дапамагалі ў адказ на іншую паслугу.

халтурыць

З падзаробкаў таксама трэба плаціць падатак, і практыка паказвае, што нават дробная халтура можа быць часткай «кантрольнай закупкі» ад падатковых органаў.

Так, віцебскі сантэхнік даў аб'яву ў газеце «З рук у рукі» ў раздзеле «Шукаю працу». Неўзабаве паступіў заказ на ўстаноўку сушылкі для ручнікоў, ужо на месцы работ сантэхніку спачатку паказалі аб'ём работ, а потым пасведчанне падатковай інспекцыі.

Атрымліваць падарункі не ад сваякоў

Падатак трэба плаціць і з падарункаў не ад блізкіх сваякоў, калі ў суме іх кошт будзе большы за 43 млн 660 тысяч рублёў у год.

пазычаць грошы

З 2015 года некаторыя ўзятыя ў пазыку сумы абкладаюцца падаткам. Гаворка ідзе, між іншым, аб дарагіх куплях (машына, кватэра і г.д.), на якія ў грамадзяніна не стае даходу.

Калі ў дэкларацыі ён паказвае, што грошы на куплю былі ўзятыя ў пазыку, то з іх трэба заплаціць падаходны падатак.

Не абкладаюцца падаткам грошы, узятыя ў пазыку ў блізкіх сваякоў і ў арганізацый.

быць беспрацоўным

Тыя, хто не плаціць падаткі з даходаў або плаціць іх меней 183 дзён цягам каляндарнага года, таксама абавязаны плаціць так званы збор «за дармаедства» - 20 базавых велічынь у год.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках