25 красавiка 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Аб'яднаная апазіцыя зможа супрацьстаяць апалагетам «расейскага свету»

17
Статкевіч: Аб'яднаная апазіцыя зможа супрацьстаяць апалагетам «расейскага свету»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Магілёўцы падтрымалі ідэю правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Пераважная большасць магілёўцаў, якія прыйшлі 2 красавіка на сустрэчу з Мікалаем Статкевічам, падтрымалі ідэю аб'яднання апазіцыі і правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў, піша БелаПАН.

Як заявіў на сустрэчы Мікалай Статкевіч, сённяшні стан апазіцыі, пры якім яна сама сябе нейтралізавала, выгадны ўладам, бо дазваляе выкарыстоўваць палітычных апанентаў і маніпуляваць імі. Разам з тым, мяркуе палітык, краіна стаіць напярэдадні драматычных падзей, бо ўлада вычарпала свой рэсурс, усё больш залазіць у кішэню грамадзян, уводзіць вар'яцкія падаткі, не зважаючы на працягласць жыцця, павялічвае пенсійны ўзрост. Цяперашняе кіраўніцтва краіны не можа нічога, акрамя вымантачвання ўсё новых і новых крэдытаў, заявіў ён.

Для таго каб вывесці краіну са «спаўзання ў яму», апазіцыя павінна аб'яднацца, сказаў Статкевіч, дадаўшы таксама, што менавіта аб'яднаная апазіцыя зможа супрацьстаяць апалагетам так званага «расейскага свету», ахвотным інкарпараваць Беларусь у Расею. «Гэта будзе сігнал Пуціну: калі ён захоча паставіць сюды кагосьці больш згаворлівага замест сваёй сварлівай марыянеткі, то сутыкнецца з намі», - сказаў Статкевіч.

Ён распавёў, што спробы аб'яднання досыць даўно рабіліся ў Менску на ўзроўні кіраўніцтва іншых палітычных партый, аднак шэраг лідараў на практыцы не падтрымалі гэтую ідэю, таму арганізатары кангрэса пастанавілі пагутарыць непасрэдна з людзьмі ў рэгіёнах. Паводле ягоных слоў, чым далей ад Менска, тым больш разумення знаходзяць арганізатары кангрэса.

У Магілёве ідэю правядзення кангрэса падтрымалі прыблізна 40 чалавек з больш як 50 удзельнікаў сустрэчы.

Аднак праз некаторы час пасля заканчэння сустрэчы шэрагу магілёўскіх незалежных журналістаў на электронную пошту прыйшло паведамленне, у якім сцвярджалася, што «Магілёў не падтрымаў Статкевіча» і адхіліў ягоныя прапановы аб мэтазгоднасці правядзення Кангрэсу дэмакратычных сіл. Пра гэта нібыта карэспандэнту незалежнага сайта Gorad.by паведамілі ўдзельнікі сустрэчы, відэа з якімі было размешчанае на YouTube.

Аднак рэдактарка Gorad.by Ганна Ільіна заявіла, што рэсурс не мае ніякага дачынення да стварэння і распаўсюду гэтага паведамлення.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках