24 красавiка 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рахмон у Таджыкістане захацеў быць «пажыццёвым»

32
Рахмон у Таджыкістане захацеў быць «пажыццёвым»
Эмамалі Рахмон
ФОТА: AFP

У Таджыкістане прызнаны адбыўшымся рэферэндум, які дае «права» Эмамалі Рахмону абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

У Таджыкістане ў нядзелю, 22 траўня, прайшоў рэферэндум, мэта якога - дазволіць дзейнаму прэзідэнту краіны Эмамалі Рахмону балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы неабмежаваную колькасць разоў. Выбарцам прапаноўвалі адказаць на пытанне, ці згодныя яны з унясеннем адпаведных паправак у канстытуцыю, піша dw.com.

У папраўцы падкрэсліваецца, што абмежаванні касуюцца выключна для Рахмона - «Заснавальніка міру і нацыянальнага адзінства - лідара нацыі». У адпаведнасці з дзейнымі канстытуцыйнымі нормамі, Эмамалі Рахмон не мае права балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах у 2020 годзе.

Эмамалі Рахмон аўтарытарна кіруе Таджыкістанам з 1992 года. Крытыкі занепакоеныя ўсё большым абмежаваннем правоў чалавека і палітычнага плюралізму ў гэтай краіне, якая мяжуе з Афганістанам.

Вынесеныя на рэферэндум папраўкі прадугледжваюць таксама зніжэнне з 30 да 25 гадоў узроставага цэнзу для кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэта змяненне, на думку незалежных назіральнікаў, закліканае ў выпадку неабходнасці дазволіць балатавацца на пасаду прэзідэнта сыну Эмамалі Рахмона Рустаму, якому цяпер 28 гадоў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках