Шымпанзэ ў Японіі зладзіла шоу на высакавольтных правадах
- 26.06.2016, 11:38
- 6,380
Малпа, якая ўцякла з заапарка, забралася на правады і не хацела спускацца.
Смешны выпадак адбыўся ў Японіі. Малпа шымпанзэ ўцякла з заапарка і апынулася на высакавольтных правадах.
Давялося звярнуцца па дапамогу ратавальнікаў.
На роліку, апублікаваным на канале YouTube, можна ўбачыць, як ратавальнікі спрабуюць зняць шымпанзэ з правадоў, перадае newsyou.info.
Малпа зладзіла сапраўднае шоу, людзі былі і здзіўленыя, і шакаваныя, вельмі перажывалі, назіраючы за тым, што адбываецца. Як усё скончылася, вы даведаецеся, паглядзеўшы відэасюжэт.