7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Уразіў кантраст паміж жыццём сялянаў пад Гародняй і Беластокам

25
Мікалай Статкевіч: Уразіў кантраст паміж жыццём сялянаў пад Гародняй і Беластокам
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Жыхары саміх глухіх вёсак на Беласточчыне жывуць у катэджах, як у Нямеччыне.

Пра гэта адзін з лідараў апазіцыі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«Хачу яшчэ раз вярнуцца да маёй красавіцкай паездкі праз Беласток.

Уразіў кантраст паміж тым, што я бачыў там цяпер і ў 90-я гады. Калі яшчэ нават гадоў 15 таму дамы мясцовых сялянаў былі такімі самымі, як і на Гарадзеншчыне, то цяпер нашыя былыя землякі жывуць у добрых катэджах з усімі выгодамі. У такіх самых, як і немцы, напрыклад.

І гэта ў самых глухіх кутках, а не ў пабудаваных напаказ уздоўж галоўных дарог аграгарадках, як у нас. Беларусам лішне казаць, што з нашага боку мяжы амаль нічога з сялянскім жытлом, акрамя тых аграгарадкоў, не змянілася.

Зрэшты, акрамя электрычнасці і тэлевізара, у нас з 18-га стагоддзя з ім нічога не памянялася.

Мімаволі ў галаву прыходзіць пытанне – чаму так? Народ паабапал мяжы, па сутнасці, адзін. Гадоў з тысячу, да 1945-га, жыў у адных дзяржавах. Потым, да 1989-га – у адным лагеры (камуністычным). У чым тады адрозненне? Дык чаму мы так дрэнна ў параўнанні з імі жывем?» – напісаў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках