Кая Каллас раскрыла, што будзе з санкцыямі ЕС супраць РФ
- 10.10.2026, 17:46
ФОТА: KEN MÜRK/ERR
Масква ўзмацніла свае гібрыдныя атакі супраць Еўропы.
Цяпер не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць. Міністры замежных спраў ЕС у панядзелак зацвердзяць найбуйнейшы пакет санкцый супраць расійскай ваеннай машыны.
Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕС Кая Каллас.
Паводле слоў Каллас, толькі за апошнія два дні ў выніку расійскіх удараў загінула больш за 80 украінскіх мірных жыхароў.
Паралельна Масква ўзмацніла свае гібрыдныя атакі супраць Еўропы, накіраваныя як на краіны-члены ЕС, так і на саюзнікаў па НАТА.
Яна таксама звярнула ўвагу, што прыпыненне санкцый на расійскае дызельнае паліва забяспечвае агрэсару дадатковыя даходы для вядзення вайны.
Еўрасаюз ясна даў зразумець, што не плануе скарачаць санкцыйны ціск на дзяржаву-агрэсара.
- Цяпер не пара аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць, - падкрэсліла высокая прадстаўніца ЕС.
Яна дадала, што ўжо ў панядзелак міністры замежных спраў краін ЕС намерваюцца зацвердзіць найбуйнейшы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання пакет санкцый, скіраваны супраць ваенна-прамысловага комплексу і ваеннай машыны РФ.