ЗСУ паўторна паразілі найбуйнейшае ў Еўропе нафтавае сховішча Расіі
1- 10.10.2026, 14:31
- 1,970
Генеральны штаб паведаміў пра паспяховы ўдар.
Уначы на 10 кастрычніка Сілы абароны Украіны паўторна паразілі лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю (ЛВДС) «Самара» паблізу пасёлка Прасвет Самарскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Ступень нанесенай шкоды ўдакладняецца.
ЛПДС «Самара» з'яўляецца буйным вузлом прыёму, захоўвання і змешвання нафты. Сыравіна паступае па магістральных нафтаправодах з Татарстана, Заходняй Сібіры і іншых нафтаздабыўных рэгіёнаў Расіі.
На станцыі змешваюць нафту з розным утрыманнем серы для фарміравання экспартнага гатунку Urals. Прадпрыемства задзейнічана ў забеспячэнні патрэбаў узброеных сіл РФ.
Акрамя таго, пацверджана знішчэнне 7 кастрычніка 2026 чатырох рэзервуараў РВС-50000 і маштабны пажар на ЛПДС «Самара».
Нагадаем, ЛПДС «Самара» - найбуйнейшае ў Еўропе сховішча нафты - паразілі ўкраінскія дроны ўначы на 2 кастрычніка.
7 кастрычніка ў Самарскай вобласці зноў гарэў адзін з найбуйнейшых нафтавых хабаў Расіі.