10 кастрычнiка 2026, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна «закрыла» неба над Масквой і Пецярбургам

Украіна «закрыла» неба над Масквой і Пецярбургам

У галоўных аэрапортах РФ адменены і затрымліваюцца сотні рэйсаў, у тым ліку ў Беларусь.

У аэрапортах Масквы затрымліваюцца больш за 370 рэйсаў з-за ранішніх атак беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла выданне MSK1.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра 403 БПЛА, якія атакавалі Маскоўскую вобласць у ноч на 10 кастрычніка.

«Большая частка нейтралізаваная сіламі СПА на далёкіх падступах. 25 беспілотнікаў знішчаныя на падлёце да Масквы», — паведаміў Сабянін.

Міжнародны аэрапорт «Внукава» спыніў прыём і выпуск паветраных суднаў а 8:11 па маскоўскім часе. Праз паўгадзіны палёты аднавілі.

Паводле звестак выдання MSK1, на 10 гадзін у «Внукава» затрымліваюцца 54 вылёты, на прыбыццё спазняюцца 66 самалётаў. 21 рэйс скасаваны.

Аэрапорт «Шарамецьева» таксама на паўгадзіны ўводзіў абмежаванні «ў сувязі з дзеяннем сігналу «ковер»».

«Аэрапорт «Шарамецьева». Пасажыры спяць на кілімках на падлозе і на травалатарах. З-за пагрозы БПЛА аэрапорты часова закрываліся, расклад цяпер карэктуецца, рэйсы пераносяцца або скасоўваюцца», — паведаміў тэлеграм-канал «Осторожно, Москва».

У Мінск з расійскай сталіцы, паведамляе анлайн-табло, быў скасаваны рэйс а 8:25. Затрыманыя вылёты, запланаваныя на 14:15, 17:00, 19:25.

З Мінска ў Маскву скасавалі рэйс на 9:25.

Аэрапорт «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу таксама змяніў расклад рэйсаў з-за дронавай атакі Масквы.

«У сувязі з раней уведзенымі абмежаваннямі паветранай прасторы ў Маскве (і Маскоўскай вобласці) карэктуецца палётная праграма ў гэтым напрамку. Часовыя абмежаванні неабходныя для забеспячэння бяспекі палётаў», — паведамілі ў «Пулкава».

З Санкт-Пецярбурга ў Мінск скасавалі рэйс а 19:00, а ў зваротны бок — а 19:30.

Напярэдадні ў маскоўскіх аэрапортах таксама ўводзілі абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў. На гэтым фоне самалёт, што вылецеў з Мінска, вярнуўся і прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце.

У Маскве з-за атакі дронаў не змог сесці і самалёт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, на якім той вяртаўся з Туркменістана. Самалёт скіраваўся на пасадку ў Санкт-Пецярбург, а адтуль пазней вылецеў у Маскву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲