10 кастрычнiка 2026, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны на дачу

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны на дачу
Фота: m2.by

У ім можна нават жыць.

«Вы калі-небудзь бачылі гараж, у які ні разу не заязджаў аўтамабіль?» — так рыэлтар пачынае аповед пра выстаўленую на продаж незвычайную мінскую нерухомасць.

Гараж знаходзіцца ў кааператыве «Заходні» па адрасе: Масюкоўшчына, 34В. Ён вуглавы, двухузроўневы, агульнай плошчай амаль 46 квадратных метраў.

Унутранае аздабленне больш падыйшло б загараднаму доміку. Сцены верхняга ўзроўню амаль цалкам абітыя дрэвам, падлога таксама драўляная.

Ля ўваходу ляжыць дыванок, а пад белай столлю нацягнуты шнур з фіранкамі, якія падзяляюць памяшканне на дзве зоны.

Унутры засталіся прадметы старой мэблі і нават пыласос. Замест агляднай ямы тут уладкавана лесвіца, якая вядзе да двух асобных пакояў у падземнай частцы.

Цікава, што частка ямы наглуха закрытая драўляным насьцілам, таму выкарыстоўваць гараж па прамым прызначэнні без пераробкі не атрымаецца, як бы ні хацелася.

Пакоі на ніжнім узроўні цалкам аздобленыя пліткай. Акрамя холу з лесвіцай, у падвале размешчаныя два асобныя памяшканні.

У аб'яве сказана, што гараж ўцяплены. «Падыдзе для ўласнай майстэрні, захоўвання далікатных тавараў і, вядома, па прамым прызначэнні — пад гараж», — гаворыцца ў тэксце.

Гаспадары просяць за гэты не зусім гараж 80 тысяч рублёў — гэта крыху больш за 26 тысяч долараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲