25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўчастковыя выбаркамы дапусцілі толькі 0,1% апазіцыянераў

3
Ва ўчастковыя выбаркамы дапусцілі толькі 0,1% апазіцыянераў
Фота: bchd.info

Улады стварылі ўсе ўмовы для фальсіфікацый пры падліку галасоў на «выбарах».

Лідзія Ярмошына распавяла журналістам, што ў склад участковых выбарчых камісій увайшло 65 857 чалавек.

Толькі 53 з іх - чальцы апазіцыйных партый. Гэта прыкладна 0,1% ад агульнага складу камісій, падлічыла «Еўрарадыё».

Працаваць у складзе ўчастковых выбарчых камісій выказвалі жаданне 303 апазіцыянеры і толькі 17% з іх патрапіла туды.

Ад Сацыяльна-спартовай партыі вылучаліся 660 чалавек - задаволена 639 заявак. «Белую Русь» ва ўчастковых камісіях прадставяць 4626 чалавек. ЦВК членам гэтай арганізацыі, са словаў Лідзіі Ярмошынай, амаль не адмаўляў.

Такі ж адсотак апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях быў і падчас «парламенцкіх выбараў» 2012 года. Тады ніводзін з кандыдатаў ад апазіцыйных партый не змог трапіць у «парламент».

Цяперашнія «выбары» пройдуць 11 верасня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках