20 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч заклікае выйсці 12 верасня на акцыю пратэсту

46
Статкевіч заклікае выйсці 12 верасня на акцыю пратэсту
Николай Статкевич
Фото: «Радыё Свабода»

Лідар апазіцыі заклікаў беларусаў дамагацца правядзення сапраўдных выбараў.

«Ці будуць у нас выбары замест чарговых «вырабаў» для мяне канчаткова становіцца зразумелым пасля фармавання ўчастковых выбарчых камісій, якія павінны лічыць бюлетэні. Сёння, калі камісіі сфармаваныя, можна ўжо ўпэўнена сказаць, што выбараў не будзе, - напісаў Мікалай Статкевіч у сацыяльных сетках. - Зноў рабіць выгляд, што яны лічаць галасы, на кожным участку будуць спецыяльна адабраныя супрацоўнікі толькі адной установы - школы, лякарні, прадпрыемства.

Зноў кіраўнік гэтай установы будзе «галавой адказваць», каб яны падпісалі за тыдзень да «выбараў» пусты, без лічбаў, пратакол іх вынікаў - у якасці гарантыі лаяльнасці. А ў дзень «выбараў» - ужо пратакол з лічбамі, даведзенымі да старшыні ўчастковай камісіі спецыяльнай групай раённай адміністрацыі, якая рэальна кіруе працэсам.

Вось толькі на фоне чарговай «элегантнай перамогі» рэжыму над народам жыццё людзей будзе станавіцца ўсё горшым, а краіна прадаўжае свой зацяжны скачок у бездань.

Каб спыніць тых, хто не можа насыціцца ўладай, нават давёўшы сваю няздольнасць да яе, каб будаваць нармальнае жыццё, нам патрэбныя сапраўдныя выбары. Іх ніхто не падорыць. Іх можна толькі прымусам і ціскам вырваць у хамскай улады.

12 верасня а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска - акцыя з патрабаваннем сапраўдных выбараў.

Вернем скрадзеную ўладу народу!».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках