Цытаты беларускіх пісьменнікаў з'явяцца на Нацыянальнай бібліятэцы
2- 13.09.2016, 18:30
- 32,763
Афарызмы пісьменнікаў можна будзе прачытаць 14 і 15 верасня.
Пра гэта паведамляе БелТА.
Менчукі і госці сталіцы ў сераду і чацвер 14-15 верасня напярэдадні і ў дзень святкавання Дня бібліятэк змогуць прачытаць цытаты вядомых людзей у беларускай гісторыі пра кнігу і значнасць чытання на вонкавым электронным светлавым табло будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
«Добрая кніга заўсёды з’яўляецца найлепшым сябрам у жыцці» (Максім Танк), «Ну, з чым, скажы, з якой каханкай магу я кніжку параўнаць?» (Пятрусь Броўка), «Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца!» (Янка Купала), «З маленства люблю кнігу. Чытаць — гэта і праца, і свята!» (Янка Брыль), «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францішак Скарына), «Кнігі жывуць да тых часін, пакуль іх не толькі чытаюць, але і перачытваюць.» (Якуб Колас).
Усе выказванні будуць выкананыя ў форме графічных малюнкаў. Іх можна будзе назіраць на электронным светлавым табло з 20.00 да поўначы.