26 красавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біблістка: Няхай Лукашэнка папросіць Пуціна падарыць Беларусі кнігу Скарыны

24
Біблістка: Няхай Лукашэнка папросіць Пуціна падарыць Беларусі кнігу Скарыны

У Беларусі няма ніводнай кнігі нашага першадрукара, у той час як у Расеі іх дзясяткі.

У рамках «Тыдня беларускага мыслення» ў Горадні адбылася сустрэча з біблісткай, доктарам філаcофіі і тэалогіі Ірынай Дубянецкай.

Разважаючы пра тое, што Біблія мае нацыястваральную функцыю, Ірына Дубянецкая закранула тэму пяцісотгадовага юбілею выдання Бібліі Скарынам, які будзе адзначацца ў 2017 годзе.

«На жаль, не відаць, каб улады гэта цікавіла. Трэба было б прапанаваць цэлую праграму святкавання Скарыны на міжнародным узроўні, бо гэта адзіная магчымасць Беларусі суперпазітыўна заявіць пра сябе ў свеце, заявіць, што Беларусь - гэта не спартоўцы і апошняя дыктатура ў Еўропе, а сапраўды вельмі даўняя інтэлектуальная традыцыя, якая шмат у чым апярэджвае Еўропу. Трэба, каб Лукашэнка папрасіў расейскага прэзідэнта падарыць адну Біблію Скарыны Беларусі», - цытуе Дубянецкую «Радыё Рацыя».

Дзясяткі кніг Францішка Скарыны цяпер знаходзяцца ў Расейскай Федэрацыі, у той час, як у Беларусі іх няма зусім.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках