28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пышнае пахаванне Карымава прайшло ў Самаркандзе

24
Пышнае пахаванне Карымава прайшло ў Самаркандзе
ФОТА З САЙТА RBC.RU

Жалобны малебен з нагоды скону ўзбекскага дыктатара адбыўся каля медрэсэ Ціля-Коры на плошчы Рэгістан у Самаркандзе.

Іслама Карымава пахавалі ў Самаркандзе на могілках, дзе спачываюць ягоныя бацькі, паведамляе Інтэрфакс.

Малітву правёў муфтый Управы Узбекістан Усманхон Алімаў. Паводле мусульманскіх звычаяў у джаназа-намазе (памінальнай малітве) удзельнічаюць толькі мужчыны, колькасць якіх на плошчы склала некалькі тысяч.

На пажаданне дыктатара ён пахаваны ў адпаведнасці з мусульманскімі звычаямі ў сваім родным горадзе Самаркандзе, дзе спачываюць бацькі.

Узбекістан 2 верасня афіцыйна абвясціў, што Іслам Карымаў памёр на 79-м годзе жыцця пасля перанесенага 27 жніўня інсульту. Ён кіраваў краінай блізу 27 гадоў: у савецкі перыяд - спачатку як першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана (1989-1991), а затым як прэзідэнт Узбекскай ССР (1990-1991); у 1991 годзе з моманту здабыцця краінай незалежнасці стаў першым прэзідэнтам Узбекістана.

У краіне аб'яўленая трохдзённая жалоба.

ФОТА З САЙТА RBC.RU
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках