18 красавiка 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны пераемнік Карымава

9
Прызначаны пераемнік Карымава
Шаўкат Мірзіяеў
ФОТА: EXPRESS-K.KZ

Узбекскі парламент зацвердзіў часовага кіраўніка дзяржавы.

Узбекскі парламент прызначыў прэм'ер-міністра Шаўката Мірзіяева часова выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны.

Кандыдатуру Мірзіяева зацвердзілі на супольным пасяджэнні Заканадаўчай палаты і Сената, паведамляе interfax.ru.

У аўторак, яшчэ ў якасці прэм'ер-міністра, Мірзіяеў сустрэўся з прэзідэнтам Расеі. На сустрэчы ён запэўніў Пуціна, што «стасункі з Расеяй былі, ёсць і будуць стратэгічным партнёрствам, хаўрусніцтвам для Узбекістана».

Нагадаем, папярэдні кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця пасля перанесенага 27 жніўня інсульту. Прычынай смерці назвалі «вострае парушэнне мазгавога кровазвароту (інсульт), якое прывяло да незваротных змен галаўнога мозгу і недастатковасці многіх органаў».

Карымаў правіў краінай блізу 27 гадоў. У суботу ён быў пахаваны на гістарычных могілках Шахі-Зінда ў Самаркандзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках