26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць маразы да -23 градусаў

13
У Беларусь ідуць маразы да -23 градусаў

Кульмінацыя пахаладання прыпадзе на чацвер, 26 студзеня.

25 студзеня па паўночна-ўсходняй палове Беларусі, 26 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца рэзкае паніжэнне тэмпературы паветра. Хуткае змяненне тэмпературы паветра і ціску, могуць істотна паўплываць на самаадчуванне. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

«Фактычна гэта будзе паўтарэнне каляднага сцэнару, толькі ў сціснутым і больш слабым фармаце. Тады навагодняя адліга змянілася 30-градуснымі маразамі на Каляды, якія ў сваю чаргу саступілі новай адлізе на Стары Новы год. Цяпер перапад тэмпературы складзе «усяго» 10-15 градусаў, затое рэзкія «ўзлёты і падзенні» адбудуцца даволі хутка», — распавёў tut.by начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

У сераду, 25 студзеня, тэмпература паветра цягам дня складзе -6 -12°С, на паўднёва-заходняй палове Беларусі будзе цяплей: 0, -5°С. Уначы і раніцай на значнай частцы краіны, удзень у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У Менску цягам дня -6 -8°С. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с. Уначы і раніцай кароткачасовы снег, удзень без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Кульмінацыя пахаладання прыйдзецца на чацвер, 26 студзеня: уначы тэмпература панізіцца да -12 -19°С, пры праясненнях да -23°С. Дзень 26 студзеня арктычнае паветра прагрэецца да -4 -11°С .

У Менску без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы і раніцай -15 -17°С, удзень -6 -8°С.

Затым маразы пачнуць слабець і ў пятніцу цёплы фронт чарговага атлантычнага цыклону прынясе ў асобныя раёны краіны кароткачасовыя ападкі, туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Маразы пачнуць спадаць: уначы -4 -11°С, на поўдні яшчэ да -12 -17°С; удзень ўжо -4, +2°С.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках