26 красавiка 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі перасцерагае грамадзян ад наведвання Беларусі

40
МЗС Расеі перасцерагае грамадзян ад наведвання Беларусі

МЗС РФ рэкамендуе сваім грамадзянам пры паездках у Беларусь «ацэньваць рызыкі магчымага затрымання або арышту».

МЗС Расеі рэкамендуе пры планаванні паездак у Беларусь «ацэньваць рызыкі магчымага затрымання або арышту», асабліва ў выпадках, калі чалавек знаходзіцца ў міжнародным вышуку або мае падставы меркаваць, што ў дачыненні да яго можа быць крымінальны пераслед з боку трэцяй дзяржавы.

Пра гэта ідзе гаворка ў афіцыйным адказе МЗС РФ, які апублікаваў у сваім блогу Аляксандр Лапшын.

Паводле расейскага міністэрства, нягледзячы на тое, што Расея і Беларусь з'яўляюцца «саюзнай дзяржавай», грамадзянін Расеі, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку па запыце трэцяй дзяржавы, можа быць у Беларусі арыштаваны і выдадзены.

«Мне здаецца, МЗС Расеі выказаўся дыпламатычна, але даволі дакладна ў гэтым пытанні - беларусам давяраць нельга і ездзіць туды не рэкамендуецца», - піша Лапшын у сваім блогу.

У снежні 2016 года блогера затрымалі ў Менску, у лютым 2017-га яго выдалі Азербайджану. Азербайджанскія ўлады абвінавачвалі Лапшына ў парушэнні закона аб дзяржаўнай мяжы. Ён трапіў у «чорны спіс» за наведванне Нагорна-карабахскай рэспублікі без узгаднення з уладамі. У бакінскай турме яго хацелі забіць, сцвярджае Лапшын. 14 верасня блогера вызвалілі, цяпер ён у Ізраілі.

Лапшын - грамадзянін Расеі, Ізраіля і Украіны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках