3 чэрвеня 2026, Серада, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паланэз Агінскага мог стаць гімнам Беларусі

29
Паланэз Агінскага мог стаць гімнам Беларусі

Аднак камуністы былі супраць ідэі зрабіць «Развітанне з Радзімай» гімнам нашай краіны.

Кампазітар і дзяржаўны дзеяч Міхаіл Клеафас Агінскі нарадзіўся 7 кастрычніка 1765 года ў Гузуве, пад Варшавай, у Мазавецкім ваяводстве.

Ужо ў 7 гадоў займаўся навукамі па 16 гадзін на дзень. Пазней вывучаў музыку ў Італіі, нагадвае «Белсат».

У 20 гадоў быў абраны паслом на сэйм Рэчы Паспалітай. Быў надзвычайным паслом у Галандыі, займаў пасаду мечніка вялікага літоўскага. Падчас паўстання 1794 года кіраваў 480 стральцамі. У сустрэчах з Аляксандрам I прасоваў план аднаўлення ВКЛ.

Быў знаёмы з Моцартам і Гайднам. Знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай» напісаў у Залессе.

Памёр і пахаваны ў Фларэнцыі ў 1833-м.

У 1991 годзе камуністы выступілі супраць прапановы зрабіць «Развітанне з Радзімай» гімнам Беларусі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках