26 красавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК патрабуе правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў

28
БНК патрабуе правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў

Беларускі нацыянальны кангрэс (БНК) прадаўжае кампанію пад назвай «Улада - народу!».

БНК таксама заклікае выйсці на масавую акцыю 25 сакавіка 2018 года - у сотую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле папярэдняга плану, акцыя стартуе на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» распавёў лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч:

- Галоўная акцыя кампаніі «Улада - народу!» павінна прайсці 25 сакавіка 2018 года, ці так гэта?

- Беларускі Нацыянальны Кангрэс праводзіць чарговы этап сваёй кампаніі «Улада - народу!», якую мы пачалі больш за год таму. Гэты этап будзе прысвечаны барацьбе супраць спробаў уладаў развязаць праблемы беларускай эканомікі за кошт рабавання людзей. Галоўная акцыя гэтай кампаніі будзе праведзеная ў 100-ю гадавіну Дня Волі. Акцыя пройдзе 25 сакавіка і пачнецца на плошчы Якуба Коласа.

- Чаму вы бачыце патрэбу ў новай кампаніі «Улада - народу!» і чаму яна неабходная сёння? На ваш погляд, наколькі рэальныя вашыя патрабаванні наконт датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў? Ці прыслухаюцца да іх улады? Здаецца, што нават Еўропа не гатовая да канфрантацыі з Менскам.

- Мы вядзем гэтую кампанію больш за год. Датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары - наша асноўнае патрабаванне. Але розныя мэты кампаніі «Улада - народу!» канцэнтруюцца на розных дадатковых патрабаваннях. Сённяшні этап, у тым ліку канцэнтруецца на розных сацыяльных патрабаваннях.

Мы патрабуем, каб улады не спрабавалі развязваць эканамічныя праблемы і недахоп грошай за кошт дурных падаткаў на «дармаедства», павышэння платы за паслугі ЖКГ ды іншых такіх пастаноў. Прычына нашых праблем у тым, што ў нас незаконная ўлада. Фактычна, у нас банда пры ўладзе. Гэта людзі, якіх ніхто ўжо даўно не выбірае, яны робяць спектакль пад выглядам выбараў і прызначаюць сябе. Фактычна можна казаць аб акупацыі краіны бандай. А мы хочам вярнуць Беларусь да закона і законнай улады мірным шляхам. Гэта магчыма пры датэрміновых выбарах парламента і прэзідэнта.

Наша краіна патрэбная толькі нам самім. Акрамя беларусаў ніхто не развяжа гэтай праблемы. Нам могуць толькі перашкодзіць, як замінае ўрад Расеі, які фінансуе сілавыя структуры беларускага рэжыму. Цяпер да іх пачынаюць далучацца ўрады еўрапейскіх краін, што спрабуюць вярнуць Лукашэнку легітымнасць, якую ён страціў у вачах беларускага народа. Спрабуюць вярнуць яго на высокі ўзровень, выдаюць яму льготныя крэдыты.

Але скажу яшчэ раз: толькі мы самі! Толькі ціскам, шляхам мірных акцый пратэсту. Мы выступаем за мірныя перамены. Яны магчымыя толькі шляхам масавых публічных акцый і вулічнага ціску. Той, хто кажа, што мірныя перамены - гэта «пайсці хвастом павіляць перад чыноўнікам», то я вам скажу, што гэта ашуканцы і блазны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках