26 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прыдумалі хітрык, каб сабраць больш дарожнага падатку з беларусаў

118
Улады прыдумалі хітрык, каб сабраць больш дарожнага падатку з беларусаў

Траціна грамадзян краіны байкатуе гэты збор.

У той час як прыкладна траціна аўтаўладальнікаў у Беларусі ігнаруе тэхагляд з абавязковай выплатай «дарожнага падатку» і ўважае яго за несправядлівы, беларускія «дэпутаты» працуюць над зменамі ў сістэме выплаты дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта tut.by паведаміў старшыня пастаяннай камісіі прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.

Паводле самых сціплых падлікаў, 35% аўтаўладальнікаў не плацяць «дарожны збор»

У Беларусі зарэгістравана больш за 3,5 млн аўтамабіляў. З інфармацыі журналістаў, менш за палову з іх праходзіць тэхагляд з выплатай дарожнага падатку.

- З кожным годам аўтамабілістаў, якія прыязджаюць на тэхагляд і выплачваюць так званы «дарожны падатак», становіцца ўсё менш. Такую тэндэнцыю мы назіраем з 2014 года - калі была ўведзеная мята, - адзначыў начальнік управы арганізацыі дзяржаўнага тэхагляду прадпрыемства Яўген Карповіч.

Ва УП «Белтэхагляд» паведамілі, што за 10 месяцаў гэтага года прайшлі тэхагляд і заплацілі дарожны падатак 1 235 588 транспартных сродкаў. Гэта на 7,8% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго ж у 2016 годзе дазвол на допуск у дарожным руху атрымалі 1 542 422 - менш, чым у пазамінулым годзе, 163 218 аўтамабіляў. Вядома, яшчэ паўтара месяца да канца года, і, магчыма, сітуацыя палепшыцца.

Нягледзячы на тое, што для некаторых катэгорый аўтаўладальнікаў існуюць льготы для выплаты дарожнага падатку, большасць аўтамабілістаў скардзяцца, што сістэма збору дзяржаўнай мыты несправядлівая, асабліва для тых, хто выкарыстоўвае аўтамабіль сезонна. Таксама сума дарожнага падатку вельмі вялікая, і шмат каму аплаціць яе за адзін раз даволі дорага.

Дарожны падатак можна будзе плаціць часткамі

- Са скаргамі і просьбамі аб дапамозе да нас звярталіся аўтамабілісты, таму мы надумалі выступіць ініцыятарамі змяненняў у сістэму збору дзяржаўнай мыты за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, - распавёў старшыня сталай камісіі прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарту і сувязі Андрэй Рыбак.

У красавіку 2017 года падчас паслання Лукашэнкі «нацыянальнаму сходу і беларускаму народу» сябра камісіі Валерый Курсевіч спытаў меркаванне прэзідэнта з нагоды «дарожнага падатку», а таксама папрасіў яго даць даручэнне адпаведным дзяржорганам распрацаваць гэтае пытанне. Просьбу Лукашэнка задаволіў.

- Нашая камісія разам з Мінтрансам, Мінфінам, МПЗ і МУС цягам лета праводзіла гэтую працу. Перабралі шмат варыянтаў, як можна выплачваць «дарожны падатак». Былі прапановы прывязаць дзяржаўную мыту да добраахвотнага страхавання, але потым адмовіліся ад гэтай ідэі, бо адзін з аргументаў, які прывялі страхавальнікі: укладаць страхоўкі людзі стануць менш, гэтак жа, як колькасць аўтамабілістаў, якія праходзяць цяпер тэхагляд. Таксама была прапанова зрабіць праходжанне тэхагляду адзін раз на паўгода, але ад яго таксама пастанавілі адмовіцца.

«Дэпутат» адзначыў, што ёсць працоўны варыянт, які падтрымала большасць удзельнікаў абмеркаванняў, - адвязаць выплату падатку ад тэхагляду і ўносіць яе асобным плацяжом, без прывязкі да чаго-небудзь.

- Грамадзянін, які надумаў, што будзе карыстацца аўто нейкі перыяд, напрыклад, летам, аплачвае дарожны падатак на месяц ці больш праз АРІП, банк або пошту. Памесячная аплата дарожнага падатку закрывае праблему, калі аўтамабіліст збіраецца прадаваць аўто.

Кантраляваць факт выплаты дарожнага падатку рабочая група прапануе праз камеры фотафіксацыі, якія цяпер выкарыстоўваюцца для кантролю хуткаснага рэжыму.

- Нашая камісія наведвала базу ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», якім належаць камеры фотафіксацыі хуткасці. Дырэктар гэтага прадпрыемства пацвярджае, што тэхнічная магчымасць адсочваць выплату дарожнага падатку ў іх ёсць.

Цяпер гэтыя прапановы рыхтуюцца падаць Лукашэнку. Аднак прагназаваць, ці будуць ухвааленыя гэтыя змены і ў якія тэрміны, Андрэй Рыбак не бярэцца.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках