26 красавiка 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютныя арэлі

3
Валютныя арэлі

Якім будзе курс даляра і еўра ў канцы года?

За першыя тыдні лістапада беларускі рубель патаннеў у дачыненні да замежных валют. Курс даляра абнавіў гадавы максімум і ўшчыльную наблізіўся да псіхалагічнай адзнакі 2 рубля. Чаго чакаць ад валютнага рынку перад Новым годам і ў чым больш бяспечна захоўваць ашчадак, пацікавіўся карэспандэнт "ВГ".

З верасня даляр падаражэў на 6 капеек, а еўра з красавіка вырас у дачыненні да рубля на цэлых 30 капеек! Як звычайна, сур'ёзныя ваганні валют выклікае кошт нафты. Падчас лістападаўскіх выходных кошт за барэль дасягнуў 64 даляры - самы высокая за апошнія два гады.

У росце даляра вінаватыя антырасейскія санкцыі

Хоць даляр і паўзе ўверх, але да адзнакі 2 рублі бракуе 0,85 капейкі. Цікава, але год таму Мінфін прагназаваў, што да канца 2017 года курс даляра складзе 2,21 рубля. І гэта быў самы асцярожны сцэнар развіцця падзей. Няўжо лістападаўскі рост валют звязаны з жаданнем дасягнуць прагнозных паказчыкаў?

- Прычыны, чаму за апошнія тыдні вырас даляр, ніяк не звязаныя з беларускай эканомікай. Галоўнай перадумовай да патаннення рубля трэба разглядаць падзенне ў дачыненні да даляра расейскага рубля, - адзначыў старшы фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Ёсуб. - Беларускі валютны рынак наладжаны так, што ўсялякае прыкметнае ваганне расейскага рубля аўтаматычна ўплывае на беларускага «субрата».

На думку экспэрта, на суседскім рублі негатыўна адбіліся антырасейскія санкцыі і тое, што мінфін актыўна скупляе валюту для папаўнення ўнутраных рэзерваў.

Да Новага года даляр вырасце

На пытанне, якім будзе курс даляра і еўра да канца года, Вадзім Ёсуб адказвае, што сёння лёс беларускага рубля - «у руках» сусветнай эканомікі:

- Беларусам да сусветных эканамічных навін, вядома, далёка, але што будзе з нашым рублём, наўпрост залежыць ад міжнародных пастаноў. Напрыклад, у сярэдзіне снежня адбудзецца пасяджэнне Федэральнага рэзерву ЗША. На ім вызначаць, у якіх прапорцыях будзе даляр да еўра, а такім чынам, і даляр да беларускага рубля.

Тым не менш, упэўнены экспэрт, даляр пяройдзе мяжу 2 рублі і прадоўжыць рост. Аднак, хутчэй за ўсё, з часам будзе падаць ажно да за адзнаку 2 рублёў. «Да Новага года і ў пачатку студзеня будзем назіраць арэлі курсу», - дадае Вадзім Ёсуб. Але сцэнар мінулых гадоў, калі беларусы ладзілі на «зялёных» паляванне ў абменніках, не факт, што паўторыцца.

- Усе папярэднія валютныя крызісы былі звязаны з тым, што ўключаўся друкаваны станок і насельніцтва штучна напампоўвалі грашыма, якія спяшалася абмяняць, - кажа аналітык.

Беларусы прадаюць валюты больш, чым купляюць, амаль два гады запар

За 10 месяцаў гэтага года беларусы купілі ў банкаў наяўнай валюты на 3,95 млн даляраў. Пры гэтым здалі ў абменнікі крыху больш за 6 млн даляраў гатоўкі. Прадаюць валюты больш, чым купляюць, з лютага 2016 года, або 21 месяц запар.

- Зніжаюцца рэальна наяўныя даходы насельніцтва. Скарачаюцца валютныя дэпазіты, людзі аддаюць перавагу захоўванню грошай дома. Але пры гэтым адмаўляцца ад прывычнага ўзроўню спажывання не жадаюць. Таму нясуць сумленна заробленыя даляры ў абменнікі, - мяркуе Вадзім Ёсуб.

Яшчэ адная прычына - валюту ў краіну завозяць суайчыннікі, якія працуюць за мяжой. Яны ашчаджаюць грошы і выдаткоўваюць іх ужо тут, у Беларусі.

Як доўга будзе так доўжыцца, бо ашчадак рана ці позна скончацца? Наш экспэрт упэўнены - расставацца са скарбонкамі народ будзе яшчэ год-два. Прагназаваць на больш працяглы тэрмін у нашых рэаліях немагчыма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках