26 красавiка 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Казлоў: Cёння толькі незалежныя прафзвязы змагаюцца за правы працоўных

1
Віктар Казлоў: Cёння толькі незалежныя прафзвязы змагаюцца за правы працоўных
Віктар Казлоў

Афіцыйныя арганізацыі ігнаруюць праблемы людзей працы.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў лідар незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці ў Гомельскай вобласці Віктар Казлоў, каментуючы інфармацыю аб тым, што працаўнікоў рагачоўскага «Дыяпраектара» адпраўляюць у адпачынак за свой кошт.

- Ці законная такая практыка з боку начальства заводу?

- Я ведаю пра сітуацыю на гэтым прадпрыемстве. З Рагачова мне патэлефанавалі працаўнікі «Дыяпраектара» і выдалі інфармацыю пра тое, што на заводзе кагосьці адправілі працаваць тры дні, кагосьці на чатыры. Практыка адпраўлення працаўнікоў у адпачынак за свой кошт - незаконная з той простай прычыны, што ёсць адпаведная норма.

Згодна з гэтай нормай, работнік, напісаўшы заяву, можа ўзяць кароткатэрміновы водпуск без заробку цягам каляндарнага месяца не больш чым на 30 дзён і гэта на ўсе 12 месяцаў. Астатняе ўсё незаконна. Калі ж на віну працадаўцы на прадпрыемстве прастой, то ён павінен аплачвацца ў суме 2/3 стаўкі або жа акладу, што не робіцца.

Ведаеце, за савецкім часам на «Дыяпраектары» працавала больш за 2 тысячы чалавек, а цяпер усяго 200. А ў Рагачове ўсяго два горадаўтваральныя прадпрыемствы: кансервавы завод і «Дыяпраектар».

І, на жаль, толькі гэтыя заводы даюць жыхарам горада працу. Дарэчы, сёння гомельскі суд абвясціў пастанову на карысць работніц фабрыкі «Каштан», якія змагаліся за свае правы. Ім выплацяць трохмесячную выхадную дапамогу.

У Гомелі гэтыя дзяўчаты яшчэ змогуць знайсці нейкую працу, а хто знойдзе працу ў Рагачове? Ніхто! Таму, на жаль, людзі яшчэ трымаюцца за працу, ідуць на яе сашчаміўшы зубы, хоць па 3-4 дні. Але праз такія «прастоі», як на «Дыяпраектары», нашы работнікі маюць найцяжэйшую сацыяльна-эканамічную сітуацыю.

- На ваш погляд, як павінны рэагаваць на такія дзеянні работнікі прадпрыемстваў, каб абараніць сябе?

- Ёсць арганізацыі, створаны на працоўных пачатках - прафзвязы, як, напрыклад, наш РЭП. У тэорыі, трэба ісці ў прафкам і патрабаваць аплаты 2/3, якія належаць паводле нормы. Але рэальнасць на беларускіх прадпрыемствах такая, што прафкамы ўзначальваюць прадстаўнікі, напрыклад, аддзела кадраў. Людзі залежныя, таму трэба звяртацца ў суды.

Арганізацыі, якія закліканы абараняць рабочых, гэтага не робяць. Сёння толькі незалежныя прафзвязы, такія як РЭП, рэальна змагаюцца за правы працоўных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках