26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прыдумалі новую прымусовую даніну з чыгуначнікаў

9
Улады прыдумалі новую прымусовую даніну з чыгуначнікаў

Паборы з работнікаў розных прадпрыемстваў у Беларусі сталі звычайнай справай.

Звычайна афармляюцца такія паборы як добраахвотныя ахвяраванні, але ў варунках кантрактнай сістэмы адмовіцца ад «добраахвотнага ахвяравання» работнік практычна не можа, піша сайт orsha.eu.

Пад ахвяраванні маскуецца і збор сродкаў для «Фонду Міру». Працаўнікам аднаго з прадпрыемстваў Беларускай чыгункі ў Воршы на днях раздалі бланкі заяваў, куды трэба толькі ўнесці імя, прозвішча і паставіць подпіс. Заява аб тым, што працаўнік «просіць бухгалтэрыю» пералічыць з ягонага заробку 45 капеек у той самы «Фонд Міру» - распавялі журналістам на ўмовах ананімнасці работнікі гэтага прадпрыемства.

Што ж такое «Фонд Міру? Гэта арганізацыя была створаная ў СССР для гуманітарнай дапамогі тым краінам, у якіх камуністы і хаўруснікі Саюза вялі войны: Ангола, В'етнам, Нікарагуа і г.д. Праўда, пад канец існавання СССР, калі ў камуністаў стала менш магчымасцяў умешвацца ў замежныя канфлікты «Фонд» пераарыентаваўся на гуманітарную дапамогу ўнутры СССР.

Прымусовыя зборы для арганізацыі былі звычайнай практыкай і ў часы Савецкага Саюза. Напрыклад, праваслаўная царква была абавязаная пералічваць значную частку сваіх даходаў у гэты фонд. Дзякуючы гэтаму, у некаторыя гады даход фонду даходзіў да 7 мільярдаў даляраў.

Чым сёння займаецца арганізацыя, сказаць складана - СМІ рэдка асвятляюць яе мерапрыемствы, акрамя выпадкаў калі да нейкіх святаў чыноўнікі ад імя Фонду ўручаюць ветэранам нейкія падарункі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках