23 красавiка 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я разбіраюся ў тэнісе і бачу памылкі беларускіх тэнісістак

115
Лукашэнка: Я разбіраюся ў тэнісе і бачу памылкі беларускіх тэнісістак

Дыктатар засмучаны паразай тэнісістак у фінале Кубка федэрацыі ў Менску.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас адказу на пытанне аднаго з прадстаўнікоў працоўнага калектыву на заводзе «БелДжы».

«Вы закранулі яшчэ не зажыўшую рану, пачуццё прыкрасці ў мяне яшчэ не прайшло, бо я разумею, што мы маглі перамагчы, але не перамаглі», - цытуе Лукашэнку tut.by.

«Мае эмоцыі вельмі складаныя. Тым больш я ў свой час гуляў у тэніс і трохі гуляю, разбіраюся ў гэтай гульні. Я бачу прыкрыя памылкі, якія мы дапусцілі, асабліва ў апошняй парнай гульні. Мы цалкам маглі перамагчы», - мяркуе ён.

Агулам, як адзначыў Лукашэнка, ён задаволены падрыхтоўкай беларускіх тэнісістак, якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, ужо паказваюць годныя вынікі і могуць супрацьстаяць найлепшым спартоўкам свету.

«Тое, што нашы дзяўчаты годна супраціўляліся, гэта дзякуючы таму духу, які ў іх ёсць. А мы, мужыкі, наогул нішто. Мы вельмі дрэнна гуляем і ў тэніс, і ў футбол, і ў хакей таксама дрэнна пачалі гуляць. Таму ўся надзея на гэтыя далікатныя дзявочыя плечы легла», - заўважыў дыктатар. Лукашэнка ўважае за патрэбнае падзякаваць беларускам за тое, што прывезлі ў Менск фінал Кубка Федэрацыі і падвысілі настрой людзей. «Проста можам сказаць, што ўсё ж яны згулялі вельмі годна. Але маглі перамагчы», - рэзюмаваў дыктатар. Фінал Кубка Федэрацыі прайшоў у Менску 11 і 12 лістапада. Беларускія тэнісісткі саступілі сваім амерыканскім спаборніцам з лікам 2-3.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках