27 лiстапада 2026, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр галоўны дарадца Клінтана па Расіі Строуб Тэлбат

Памёр галоўны дарадца Клінтана па Расіі Строуб Тэлбат
Строуб Тэлбат
Фота: Katherine Lambert

Яго лічылі адным з «ястрабаў» амерыканскай знешняй палітыкі.

Былы намеснік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі 42-га прэзідэнта Біла Клінтана, экс-прэзідэнт вашынгтонскага Інстытута Брукінгса Строуб Тэлбат памёр ва ўзросце 80 гадоў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на яго жонку Барбару Лазір Ашер.

Прычына смерці не ўдакладняецца.

Тэлбат вольна валодаў рускай мовай і больш за дваццаць гадоў прапрацаваў журналістам-міжнароднікам у часопісе Time. На працягу амаль усяго васьмігадовага прэзідэнцкага тэрміну Клінтана ён быў для яго галоўным экспертам па пытаннях Расіі, адзначае выданне.

Пасля сыходу з Дзярждэпартамента Тэлбат з 2002 па 2017 год узначальваў вашынгтонскі Брукінгскі інстытут — адзін з найстарэйшых некамерцыйных аналітычных цэнтраў ЗША, які займаецца даследаваннямі ў галіне дзяржаўнай палітыкі.

Ён таксама лічыўся адным з «ястрабаў» амерыканскай знешняй палітыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲