СМІ: Пры Драпатым у УСУ за тры месяцы змянілі 56 камандзіраў і начальнікаў
- 27.11.2026, 2:11
Фота: Вікіпедыя
Галоўнакамандуючы УСУ прызначае на камандзірскія пасады афіцэраў з належным баявым досведам.
З 1 жніўня па 3 лістапада 2026 года ў Узброеных Сілах Украіны замянілі 56 камандзіраў і начальнікаў вайсковых фарміраванняў і органаў ваеннага кіравання — ад узроўню брыгады і вышэй.
Пра гэта паведамляе выданне РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу ў Генеральным штабе УСУ.
«Перш за ўсё ідзе гаворка пра ўмацаванне штабоў і прызначэнне на камандзірскія пасады афіцэраў з належным баявым досведам», — паясніў суразмоўца.
У верасні былі сфармаваныя дзве новыя групоўкі войскаў — Азоў і Цэнтр. Для іх вызначылі асобныя аперацыйныя зоны, якія ахопліваюць Пакроўскі, Краматорскі, Слаўянскі і Ліманскі накірункі.
Як адзначае крыніца, такое рашэнне дазволіла разгрузіць кіраўнічы ўзровень: колькасць падначаленых звёнаў скарацілі да двух-трох. Адначасова ўдалося стабілізаваць сітуацыю на найбольш крытычных участках фронту.
«Больш ініцыятывы перадаецца на тактычны ўзровень: камандзіры брыгад і батальёнаў атрымліваюць больш шырокія паўнамоцтвы, бо менавіта яны найлепш бачаць і разумеюць непасрэдную абстаноўку. Вышэйшае камандаванне, у сваю чаргу, засяроджваецца на вызначэнні аператыўных мэтаў, каардынацыі і забеспячэнні войскаў. Такі падыход прадугледжвае паступовую адмову ад празмернай цэнтралізацыі і мікракіравання», — заявіў суразмоўца.