26 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпетыцыя Грунвальда: Як рыцары ВКЛ разграмілі Тэўтонскі ордэн

5
Рэпетыцыя Грунвальда: Як рыцары ВКЛ разграмілі Тэўтонскі ордэн

827 гадоў таму быў заснаваны галоўны спаборнік беларускай дзяржавы на Захадзе – Тэўтонскі ордэн.

Гісторыя Тэўтонскага ордэна пачалася ў Палестыне падчас 3-га крыжовага паходу ў 1190 годзе, калі нямецкія пілігрымы 19 лістапада пад кіраўніцтвам капелана Конрада і каноніка Вурхарда заснавалі блізу сірыйскай крэпасці Акры шпіталь для хворых і параненых суайчыннікаў.

Паводле іншай версіі шпіталь заснаваны нямецкімі купцамі з Любека і Брэмена, якія на прыклад іншых ваенна-рэлігійных ордэнаў, што ўзніклі падчас Першага крыжовага паходу, зладзілі на свае сродкі брацтва, якое мела мэтай дапамагаць бедным і хворым немцам. Герцаг Фрыдрых Швабскі прыняў гэтае брацтва пад сваю апеку і хадайнічаў на ягоную карысць папскую грамату. Гэтае брацтва пасля атрымала вайсковы характар і стала вядомае пад імем Тэўтонскага ордэна.

Асноўны і самы доўгі націск ордэна прыняло на сябе Вялікае Княства Літоўскае. Барацьбу з ордэнам пачаў яшчэ вялікі князь Міндоўг. Ён нанёс рыцарам дзве зруйнавальныя паразы ў бітве пры Саўле (Шяўляе) у 1236 і ў бітве пры возеры Дурбе (1260). Пры пераемніках Міндоўга князях Гедыміну і Альгерду Вялікае Княства Літоўскае стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы, але прадаўжала зазнаваць жорсткія напады.

Адной з вызначальных перамог ВКЛ над Ордэнам стала «генеральная рэпетыцыя Грунвальда» – бітва пад Меднікамі.

Бітва пад Меднікамі – бітва, што адбылася 27 ліпеня 1320 года на тэрыторыі Жамойці паміж войскам крыжакоў Тэўтонскага ордэна і войскамі ВКЛ.

У бітве з боку крыжакоў удзельнічалі 40 рыцараў, гарнізон Мемельскага замка і атрад самбійцаў. Частка рыцараў аддзялілася ад асноўнага атрада, аддаўшыся рабунку наваколляў Меднікаў – тагачаснай сталіцы Жамойці, – тады асноўны атрад і быў атакаваны войскамі ВКЛ і цалкам знішчаны. На полі бітвы загінулі камандзір крыжакоў маршал Тэўтонскага ордэна Генрых Плоцке і яшчэ 29 тэўтонскіх рыцараў, а таксама блізу 200 салдатаў з дапаможных злучэнняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках