26 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Асад сустрэліся ў Сочы

25
Пуцін і Асад сустрэліся ў Сочы
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Перамовы доўжыліся цэлы дзень і скончыліся заявай што да Сірыі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у Сочы сустрэўся з сірыйскім калегам Башарам Асадам, паведамляецца на сайце Крамля. Перамовы прадаўжаліся чатыры гадзіны паведамляе ria.ru.

Расейскі кіраўнік падкрэсліў, што «барацьба з тэрарызмам» у Сірыі блізкая да заканчэння. Пра развязанне гэтай задачы абвесцяць «самым найбліжэйшым часам». Пры гэтым, са слоў Пуціна, агмені тэрарызму яшчэ будуць узнікаць.

«Так што праблем з тэрарызмам яшчэ дастаткова і ў свеце, і на Блізкім Усходзе, і ў Сірыі, у тым ліку», - дадаў ён.

Асад перадаў Пуціну падзяку «ад усяго сірыйскага народа».

Палітычнае ўрэгуляванне

Пуцін адзначыў, што цяпер галоўнае - перайсці да палітычнага ўрэгулявання. Ён аддаў належнае таму, што Дамаск гатовы працаваць з усімі, хто хоча міру і стабільнасці.

Асад пацвердзіў, што Дамаск адкрыты да дыялогу. Аднак, з ягоных слоў, іншыя краіны не павінны ўмешвацца ў сірыйскія палітычныя працэсы. У гэтым Дамаск разлічвае на дапамогу Масквы.

Акрамя таго, кіраўнікі абмеркавалі будучы кангрэс народаў Сірыі, які пройдзе ў Сочы.

Падчас сустрэчы Пуцін таксама прадставіў Асада кіраўніцтву Мінабароны і Генеральнага штаба РФ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках