25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК пазбавіў Расею першага месца ў камандным заліку Алімпіяды ў Сочы

10
МАК пазбавіў Расею першага месца ў камандным заліку Алімпіяды ў Сочы

Допінгавыя скандалы каштавалі расейскай нацыянальнай камандзе першага месца ў камандным заліку.

Камісія МАК пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда прызнала вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў расейскіх бабслеістаў Аляксандра Зубкова і Вольгу Стульневу, а таксама канькабежцаў Вольгу Фаткуліну і Аляксандра Румянцава, піша rbc.ru.

Усе чацвёра пажыццёва адхіленыя ад удзелу ў Алімпіядах, іх вынікі на Гульнях-2014 у Сочы ануляваныя.

Праз скасаванне вынікаў Зубкова Расея страціла два залатыя медалі. У двойках Зубкоў перамог разам з Аляксеем Ваяводай. Цяпер золата атрымаюць швэйцарцы Біт Хэфці і Алекс Баўман. Срэбра дастанецца амерыканцам Стывэну Холкамбу і Стывэну Лэнгтану. Холкамб у траўні 2017 года памёр ва ўзросце 37 гадоў. У ягонай крыві былі выяўленыя алкаголь і снатворнае. Бронзу атрымаюць расейцы Аляксандр Кас’янаў і Максім Бялугін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках