26 красавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента пратэставалі ў Брусэлі супраць БелАЭС

1
Дэпутаты Еўрапарламента пратэставалі ў Брусэлі супраць БелАЭС

Да пратэстоўцаў далучыліся актывісты з розных краін Еўропы, уключаючы Беларусь.

Перад будынкам Еўрапарламента ў Брусэлі прайшоў пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.

Пра гэта сайту Сharter97.org паведаміў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч, які ўзяў удзел у акцыі пратэсту.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіў еўрадэпутат ад Літвы Петрас Аўштравічус. Да пратэстоўцаў далучыліся актывісты з розных краін, у тым ліку Беларусь. Актывісты трымалі плакаты «Cтоп Астравец!» і «Cтоп Чарнобыль!»:

- Гэта пасланне не толькі Лукашэнку, але і ўсім еўрапейскім чыноўнікам. Мы хочам заявіць, што гэта не толькі праблема Літвы, гэта праблема ўсяго Еўрапейскага Звязу. Мы гэта так не пакінем, - заявіў еўрадэпутат ад Літвы Аўштравічус.

Нагадаем, што ў Брусэлі праходзіць саміт краін-удзельніц ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства».

23 лістапада беларуская дыяспара ў Бэльгіі правяла акцыю пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, удзельнікі якой заявілі аб недапушчальнасці перамоў ЕЗ і дыктатара.

24 лістапада прайшла акцыя, мэтай якой стала нагадаць грамадскасці пра зніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках