12 жнiўня 2026, Серада, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Шунто: Справядліва было б згуляць «залаты матч»

4
Дзяніс Шунто: Справядліва было б згуляць «залаты матч»
ДЗЯНІС ШУНТО
ФОТА AIF.RU

БАТЭ і «Дынама» высветлілі б, хто чэмпіён.

Старшыня ФК «Крумкачы» Дзяніс Шунто падзяліўся меркаваннем аб чэмпіёнстве БАТЭ, якое барысаўцы здабылі, набраўшы з менскім «Дынама» аднолькавую колькасць балаў, але перасягнулі сталічны клуб паводле асабовых паказчыкаў.

«Я думаю, што ўсе чэмпіёнствы ў спорце заслужаныя. Барысаўцы ў мінулым годзе набралі 70 балаў, у гэтым - 68. Яны гуляюць у сваю сілу. А «Дынама» і «Шахцёр» вельмі дадалі ў гэтым сезоне ў наборы балаў. Мае сімпатыі былі на баку «Дынама». Я скептычна ставіўся да прызначэння Гурэнкі галоўным трэнерам, але ў яго атрымалася рабоча-сялянская каманда, вельмі не падобная на ранейшае «Дынама». Ён два разы нас перамагаў 1:0 - з такой цяжкасцю, бо ў нас былі шанцы і моманты. Адчуваліся, што бела-сінія гуляюць праз не магу і ўсё аддаюць для перамогі. Гэта заваёўвае сімпатыі. Хацелася, каб лёс і футбольны Бог іх узнагародзіў, але на жаль.

БАТЭ заслужана вярнулі балы, для мяне ўсё адназначна: перамог 6:0 - атрымаў тры балы.

Напраўду, у такой сітуацыі найбольш справядліва было б згуляць «залаты матч» у якім-небудзь Гомелі пры 15 тысячах. БАТЭ і «Дынама» высветлілі б, хто чэмпіён. Думаю, білеты немагчыма было б купіць. Па-мойму, да 8 снежня кіраўнікі клубаў могуць уносіць прапановы ў папраўку рэгламенту на наступны сезон. Напэўна, я ўключу ў пажаданні нашай каманды «залаты матч». Гэта самая справядлівая пастанова ў такіх выпадках», - сказаў Шунто карэспандэнту Tribuna.com.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках