Аварыя на МКАД: Dacia Logan і грузавік успыхнулі як запалкі
5- 30.11.2017, 21:46
- 38,005
Сур'ёзная аварыя адбылася на знешнім коле МКАД у раёне вуліцы Мазурава.
Як паведамляюць відавочцы, грузавік урэзаўся ў Dacia Logan. Пасля сутыкнення машына загарэлася.

- Нібыта загінуў кіроўца легкавушкі. Там людзі спрабавалі выбіць лабавое. Рэальна страшна, - распавёў ABW.by відавочца Арцём.

Як папярэдне паведамілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна, у першай паласе сутыкнуліся Peugeot і Dacia. Ва ўжо спыненыя аўтамабілі ўляцеў МАЗ, фактычна заціснуўшы Dacia паміж сабой і Рeugeot. Пасля гэтага МАЗ загарэўся.
У выніку ДТЗ загінуў пасажыр Dacia. Яшчэ два чалавекі - пасажыр Peugeot і кіроўца Dacia - атрымалі траўмы.